Штогод 21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы! У гонар свята ў ДУА “Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў урок “Родная мова-душа народа”.
Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні настаўніка, актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальных гульнях на ўважлівасць, кемлівасць і мысленне. Для беларусаў родная мова — адзін з важных складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання. Ён выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але таксама з’яўляецца сімвалам нацыянальнай самасвядомасці і гістарычнай памяці.