З 15 па 20 лютага 2021 года ў ДУА «Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў тыдзень беларускай мовы.

Вучні на занятках па беларускай музычнай літаратуры выконвалі цікавыя заданні. Падбіралі выказванні беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра мову, вывучалі дзейнасць кампазітараў, якія складалі музыку да вершаў знаемых беларускіх паэтаў. На ўроках гучалі вершы, дзеці паказвалі свае веды па беларускай мове.

Вучні мастацкага аддзялення школы малявалі малюнкі на тэму беларускіх народных казак.